Водны шлях E40 — судаходны транспартны шлях, які праектуецца з мэтай злучыць Балтыйскае і Чорнае мора.

Даўжыня прыкладна 2000 км. Згодна з праектам, маршрут праходзіць ад горада Гданськ у Польшчы праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь (па рэчышчы ракі Прыпяць) і да горада Херсон ва Украіне.

Украінская частка воднага шляху Е40 павінна прайсці рэчышчам ракі Прыпяць праз Чарнобыльскую зону адчужэння і ракі Дняпро да горада Херсон і выхаду ў Чорнае мора. Агульная плошча рэгіёнаў, праз якія павінен прайсці E40, складае каля 392949 км2, у якіх пражывае 28690834 чалавек.

Афіцыйна планаванне воднага шляху E40 знаходзіцца яшчэ на ранняй стадыі, але ва Украіне ўжо адбываецца падрыхтоўка стратэгічных дакументаў і рэалізуюцца асобныя блокі праекта. У прыватнасці, у 2020 годзе было праведзена днопаглыбленне ракі Прыпяць у межах зоны адчужэнняhttps://greenpost.ua/news/kompaniya-yaka-vidmyla-10-miljoniv-u-zoni-vidchuzhennya-unykla-pokarannya-i27929.

Рэалізацыя праекта Е40 выклікае значную крытыку міжнародных і мясцовых грамадскіх арганізацый ва ўсіх трох краінах, а таксама экспертаў біялагічнага і экалагічнага напрамкаў. Створана міжнародная кампанія супраць рэалізацыі праекта воднага шляху «STOP E40»https://stope40.org/.

На думку экспертаў навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь, будаўніцтва воднага шляху будзе мець значны негатыўны ўплыў на прыродную і культурную спадчыну Палесся, на дабрабыт насельніцтва Палесся, а таксама на Сусветны баланс вугляродуhttps://pryroda.in.ua/lystopad/naybilshyy-smarahd-yevropy/, гідралагічную і радыяцыйнуюhttps://savepolesia.org/wp-content/uploads/2020/04/SavePolesia_Factsheet_E40-could-expose-people-to-radiation_UK.pdf сітуацыі, эканомікуhttps://savepolesia.org/wp-content/uploads/2020/11/SavePolesia_Factsheet_No-economic-case-for-E40_UA.pdf, развіццё транспарту. Існуюць альтэрнатыўныя будаўніцтву Е40 сцэнары развіцця Палесся і транспартных зносін Украіны, Польшчы і Беларусі. Перш за ўсё гаворка ідзе аб пераарыентацыі рэгіёна Палесся на галіну экалагічнага турызму. Гэта пацвердзіла даследаванне, якое правёў Aivar Ruukel, член савета Глабальнай экатурыстычнай сеткі (Global Ecotourism Network) і тураператар у нацыянальным прыродным парку Саамаа (Soomaa National Park), Эстоніяhttps://savepolesia.org/wp-content/uploads/2020/04/Ruukel_Nature-based-tourism-development-in-Polesia.pdf.

У прэсе неаднаразова фігуравалі выказванні аб тым, што водны шлях E40 з’яўляецца аднаўленнем старажытнага транспартнага шляху «з варагаў у грэкі»https://hromadske.ua/ru/posts/iz-baltiki-v-chernoe-more-cena-vodnogo-puti-e40 http://polit.reactor.cc/post/4365038 https://www.sb.by/articles/ot4dat-shvartovy.html, але гэтыя сцвярджэнні не маюць навуковага абгрунтаванняhttps://www.youtube.com/watch?v=75KGIq7SToU.

Гісторыя праекта У 1996 годзе ў Жэневе было падпісана Еўрапейскае пагадненне аб найважнейшых унутраных водных шляхах міжнароднага значэння (European Agreement on Main Inland Waterways of International Importance (AGN). Geneva, 19 January 1996). Туды ўвайшоў і Е40https://treaties.un.org/pages/ViewDetails.aspx?src=TREATY&mtdsg_no=XI-D-5&chapter=11&clang=_en («Е» — гэта катэгорыя унутраных водных шляхоў міжнароднага значэння. Нумары 10, 20, 30, 40 і 50 прысвоены магістральным шляхам, у асноўным паўночна-паўднёвага кірунку, якія злучаюць адзін марскі басейн з іншым).

Мапа шляху Е40 упершыню з’явілася ў дакуменце (белай кнізе) Еўрапейскай эканамічнай каміссіі ААН (UNECE) «White Paper on the progress, accomplishment and future of sustainable inland water transport»https://unece.org/DAM/trans/main/sc3/publications/IWW_WhitePaper_ECE_TRANS_279.pdf і была апублікаваная асобна на рэсурсах UNECE https://unece.org/fileadmin/DAM/press/pr2000/00trans3/maptran.htm.

У пачатку 2010-х гадоў быў створаны польска-беларуска-ўкраінскі бізнес-кансорцыум, у які ад Украіны ўвайшлі не цэнтральныя дзяржаўныя органы, адказныя за пытанні транспарту або навакольнага асяроддзя, а Валынскае абласное ўпраўленне водных рэсурсаў і ГА «Валынская асацыяцыя навукоўцаў і інаватараў». Хоць маршрут праекта не будзе праходзіць па тэрыторыі Валынскай вобласці, ён залежыць ад водных рэсурсаў гэтай вобласці і будзе ўплываць на тамтэйшую гідралагічную сітуацыю. Таксама запрашэнне ўдзельнікаў менавіта з гэтай вобласці тлумачыцца намерамі атрымаць фінансавую падтрымку па праграме памежнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна, фінансаванага ЕўрасаюзамМіжнародний водний шлях Е40 Гданськ — Херсон  джерело багатства чи генератор катастроф? аналітичний документ https://necu.org.ua/wp-content/uploads/2018/12/%D0%9540_%D0%9F%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%96%D1%8F.pdf.

1 снежня 2013 года стартаваў праект «Аднаўленне магістральнага воднага шляху E40 на ўчастку Дняпро-Вісла ад стратэгіі да планавання» (2007—2015 гг.) з бюджэтам больш за 0,9 млн €. Сродкі ЕС склалі 821 281 €, уласныя сродкі ўдзельнікаў — 91376 €. Гэтыя грошы былі выдаткаваныя ў асноўным на папярэднюю ацэнку (feasibility study) праекта і лабіяванне праекта. У 2015 годзе была апублікаваная папярэдняя ацэнка (feasibility study) праектаВідновлення внутрішнього водного шляху Е40 Дніпро — Вісла: від стратегії до планування. Підсумковий звіт про технікоекономічному обґрунтуванні — Виправлений звіт (відповідно до зауважень і вимог Віллема Зондага, правового і технічного консультанта з перевезень внутрішніми водними шляхами)]. Гданськ, 2015 р. https://bullmaritimeinstitute.com/api/files/view/67976.pdf . Згодна з гэтай папярэдняй ацэнкай, маршрут будзе праходзіць праз рачныя сістэмы рэк Віслы, Заходняга Буга, Піны, Прыпяці і Дняпра. У выніку рэалізацыі праекта вытокі гэтых рэк будуць зменены: выпрастаны/падпёртыя  плацінай/ паглыблены / пашыраны або асушаны.

Хоць некаторыя адрэзкі суднавага ходу ўжо існуюць, маштаб прапанаванай новай распрацоўкі настолькі глабальны, што, на думку экспертаў, пагражае экалагічнай катастрофай у рэгіёнеhttps://greenpost.ua/news/imenem-prezydenta-prykryvayut-nebezpechni-roboty-v-chornobylskij-zoni-i14187.

Сёння міжнародныя і еўрапейскія фінансавыя ўстановы не далі згоды на крэдытаванне Е40, паколькі маюць даволі жорсткія патрабаванні да экалагічнасці праектаў, якія яны падтрымліваюць.

Рэалізацыя праекта ў Польшчы

Рэалізацыя праекта ў Беларусі

Рэалізацыя праекта ва Украіне 4 кастрычніка 2019 года ў рамках удзелу ў Другім форуме рэгіёнаў Украіны і Беларусі Прэзідэнт Украіны  Уладзімір Зяленскі і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка заключылі дамоўленасці, згодна з якімі ў 2020 годзе ўкраінскі бок павінен быў правесці днопаглыбленне на рэках Прыпяць і Днепр, неабходнае для аднаўлення паўнавартаснага суднавага руху.

6 лютага 2020 міністр інфраструктуры Украіны Уладзіслаў Крыклій заявіў, што "«праект па аднаўленні рачнога шляху Е40 выйшаў на стадыю практычнай рэалізацыі»https://mtu.gov.ua/news/31569.html .

Летам-восенню 2020 года на рацэ Прыпяць было праведзена днопаглыбленне ў васьмі пунктахhttp://epl.org.ua/announces/zvernennya/. Ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе гэтых работ не праводзілася.

30 верасня 2020 года Кабінет Міністраў Украіны прыняў пастанову «Аб унясенні змяненняў у пералік унутраных водных шляхоў, якія адносяцца да катэгорыі суднаходных». Гэтая пастанова таксама ўключае Е40.https://zakon.rada.gov.ua/laws/show/909-2020-%D0%BF#Text.

25 лістапада 2020 года Кабінет Міністраў Украіны сваім распараджэннем ухваліў праект пагаднення паміж КМУ і ўрадам Кітайскай Народнай Рэспублікі па ўмацаванні супрацоўніцтва ў галіне будаўніцтва інфраструктуры і ўпаўнаважыў міністра інфраструктуры Уладзіслава Крыклія падпісаць азначанае Пагадненнеhttps://www.kmu.gov.ua/npas/pro-pidpisannya-ugodi-mizh-kabinetom-ministriv-ukrayini-ta-uryadom-kitajskoyi-narodnoyi-respubliki-shchodo-pogliblennya-spivrobitnictva-v-galuzi-budivnictva-infrastrukturi-i251120-1582?. Гэта адкрывае лабістам праекта шлях да атрымання кітайскіх крэдытаў на будаўніцтва Е40 і павялічвае рызыкі грэбавання экалагічнымі прынцыпамі пры разглядзе пагаднення аб фінансаванні Е40.

11 снежня 2020 года на сайце Дзяржаўнага агенцтва па кіраванні зонай адчужэння было размешчана паведамленне аб апублікаванні стратэгіі развіцця зоны адчужэння ў 2021—2030 гг. Праект Стратэгіі змяшчае раздзел 5.9. Развіццё транспартнай інфраструктуры, які цалкам прысвечаны лабіяванню будаўніцтва Е40 праз зону адчужэнняhttp://www.ecolog.org.ua/i-radiaciya-na-desert-chomu-strategiya-rozvitku-zoni-2030-neprijnyatna/. Пасля крытычных заяў грамадскіх арганізацыйhttp://www.ecolog.org.ua/i-radiaciya-na-desert-chomu-strategiya-rozvitku-zoni-2030-neprijnyatna/ кіраўніцтва агенцтва паабяцала выключыць гэты раздзел са стратэгіі.

Міжнародная грамадская кампанія «Захаваем Палессе» (Save Polesia) «Захаваем Палессе» — частка міжнароднай кааліцыі Save Polesia, якая аб’ядноўвае грамадскія арганізацыі з Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі. Мэта кампаніі — папулярызаваць Палессе як унікальны прыродны запаведнік з высокай прыродаахоўнай і культурнай значнасцю, у тым ліку для атрымання статуса аб’екта Сусветнай спадчыны і скасавання будаўніцтва воднага шляху Е40. Да 2020 года грамадская кампанія супраць будаўніцтва воднага шляху Е40, які можа прайсці па рэках Польшчы, Беларусі і Украіны, называлася «Стоп Е40». Кааліцыя лічыць, што праект Е40 дрэнна прадуманы і эканамічна немэтазгодны, а само будаўніцтва Е40 стане катастрофай як для ўнікальнага рэгіёна беларускага Палесся, так і для шэрагу каштоўных прыродных тэрыторый Польшчы і Украіны. Кампанія па-ранейшаму выкарыстоўвае ў сацсетках хэштэг #stop_E40.

Грамадская кампанія «Захаваем Палессе» хоча прыцягнуць увагу ўрадаў Беларусі, Польшчы, Украіны і Еўрапарламента да пагрозы каштоўным прыродным тэрыторыям Палесся і прадэманстраваць, што любыя рашэнні па праекце будаўніцтва воднага шляху Е40 павінны прымацца пры актыўным удзеле грамадскасці і незалежных экспертаў. На думку членаў кааліцыі, праект воднага шляху Е40 мае сумнеўную эканамічную каштоўнасць і адназначна нясе сур’ёзную пагрозу прыродзе. Пры гэтым тэрыторыя Палесся мае вялікі патэнцыял для прасоўвання экатурызму, узмацнення мясцовага бізнесу і ўстойлівага развіцця ўсяго рэгіёна.

У верасні 2020 года вядучыя еўрапейскія экалагічныя арганізацыі адправілі адкрыты ліст Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. У сваім звароце яны выказалі сур’ёзную занепакоенасць пачаткам будаўніцтва мегаканала Балтыка — Чорнае мораhttps://greenpost.ua/news/ekology-yevropy-zaklykayut-zelenskogo-vryatuvaty-polissya-i17035.

Офіс Прэзідэнта даручыў сакратарыяту Кабінета Міністраў Украіны адказаць на ліст, які ў сваю чаргу даручыў гэта Міністэрству абароны навакольнага асяроддзя. У лісце-адказе ведамства ад 29.12.2020 № 25/8-12/12524-20 пазначана: «у сувязі з намерамі правядзення работ па днопаглыбленні на ўкраінскім участку ракі Прыпяць Міністэрства неаднаразова ў сваіх зваротах у бок Міністэрства інфраструктуры акцэнтавала ўвагу на высокай імавернасці пагаршэння якасці вады пры правядзенні работ па днопаглыбленні праз наяўнасць там радыёактыўных седыментаў. Асабліва на ўчастку ракі Прыпяць у межах тэрыторыі зоны адчужэння, зоны безумоўнага (абавязковага) адсялення і ў вярхоўі Кіеўскага вадасховішча. Пытанне аб правядзенні работ па днопаглыбленні на Прыпяці патрабуе першачарговага грунтоўнага навуковага вывучэння цяперашняга стану донных адкладаў, аналізу ўплыву работ на прыродныя экасістэмы, якія маюць асаблівае прыродаахоўнае значэнне, у прыватнасці тых, якія знаходзяцца ў межах аб’ектаў прыродна-запаведнага фонду Украіны ці на некаторых участках у непасрэднай блізкасці ад гэтых тэрыторый». Адначасова міністр Крыклій ў сваім лісце з гэтай жа нагоды ніяк не пракаментаваў адсутнасць высноў Стратэгічнай экалагічнай ацэнкі і Ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе работ на Прыпяці і пачатку будаўніцтва Е40.

Эканамічныя паказчыкі праекта па разліках распрацоўшчыкаў