Антон Кананчук ( — ) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў ЗША.

Біяграфія Нарадзіўся 20 ліпеня 1914 г. у в. Беластоцкага павета Гродзенскай губерні ў Расійскай імперыі (сёння Падляскае ваяводства, Польшча).

На пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў Польскае Войска, трапіў у палон да немцаў.

Пасля вайны быў у польскім лагеры для перамешчаных асоб Гогенфельц, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Таццянай. У 1945 г. ажаніліся, былі ў беларускіх лагерах у Віндышбергердорфе і Розенгайме.

У 1951 г. разам жонкай выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, потым адным з першых беларусаў пасяліўся ў Кліўлендзе. Быў сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлендскага аддзела арганізацыі. Браў удзел у пабудове мясцовай царквы БАПЦ і цэнтра «Полацак». Быў старшынёй парафіяльнай рады БАПЦ.

Памёр 13 красавіка 1991 г. Пахаваны ў Кліўлендзе на беларускай частцы .

Літаратура Гардзіенка, Н. Дзеячы беларускай паваеннай эміграцыі (біяграфічны даведнік) // Запісы БІНіМ. — 2014. — № 37.

Катэгорыя:Ваенныя Польшчы Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Беластоцкім павеце