Герцагства Букавіна (, , ) — каронная зямля на ўсходзе Аўстра-Венгерскай імперыі, якая існавала ў 1849—1918 гадах на землях Букавіны. Герцагства ўзнікла ў 1849 годзе ў выніку рэвалюціі 1848 года і далейшай федэралізацыі Аўстрыйскай імперыі. Спыніла існаванне ў 1918 годзе ў выніку развалу Аўстра-Венгрыі.

Перадгісторыя Землі будучай Букавіны ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, а потым розных княстваў. З XIVИстория УССР в 10 томах Т 2 стр. 66 па XVIII ст. Букавіна знаходзілася ў складзе Малдаўскага княства. Падчас руска-турэцкай вайны 1768—1774 гадоў рэгіён занялі расійскія войскі і ў 1775 годзе Асманская імперыя падпісала дагавор, згодна якой Букавіна адыходзіла да Аўстрыйскай імперыі. Аўстрыякі ў 1786 годзе ўключылі рэгіён у якасці Чэрнавіцкай акругі ў склад каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. У 1849 годзе пасля рэвалюцыі, што ахапіла імперыю рэгіён быў адасоблены ў «герцагства Букавіна». Яго адміністрацыйным цэнтрам сталі Чарнаўцы.

Гісторыя У 1861 годзе Букавіна разам іншымі кароннымі землямі атрымала свой сэйм. У 1840—1870 гады значную ролю працягвала мець пытанне пра тое, ці будзе Букавіна асобнай мітраполіяй, мець агульную мітраполію з далмацкімі сербамі ці яе перададуць румынскай царкве.

У 1914—1915 годзе герцагства некалькі разоў захоплівалі расійскія войскі. Яны ўсталёўвалі тут свае парадкі і з 19 жніўня да 7 кастрычніка 1914 і з 15 лістапада 1914 да 1 лютага 1915 года тут існавала Чарнавіцкая губерня Галіцкага генерал-губернатарстваА. Ю. Бахтурина. Политика Российской империи в Восточной Галиции в годы Первой мировой войны. стр. 77-78. У 1915 годзе пасля Вялікага адыходу 1915 года расійскіх войскаў Букавіна вярнулася пад кантроль Аўстра-Венгрыі.

У жніўні 1916 года пасля Брусілаўскага прарыву Букавіна ізноў была занятая рускімі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў лютым 1917 года ў Букавіне ствараюцца Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 года тут адбываюцца спробы прызнаць у некаторых паветах савецкую ўладу. У лютым 1918 года на тэрыторыю Букавіны ўваходзяць нямецкія і аўстра-венгерскія часткі История УССР в 10 томах Т 6 стр. 570—571.

9 лютага 1918 года Цэнтральная Рада Украінскай Народнай Рэспублікі падпісала мірны дагавор ў Брэсце з Цэнтральнымі дзяржавамі прызнаўшы даваенную граніцу з Аўстра-ВенгрыяйThe Peace Treaty of Brest-Litovsk February 9, 1918. Украіна і Астра-Венгрыя таксама падпісалі таемны дагавор, згодна з якой Усходняя Галіцыя і Букавіна аб’ядноўваліся ў адзіны каронны край. 7 мая 1918 года згодна Бухарэцскага мірнага дагавора Румынія перадавала Аўстра-Венгрыі частку зямель, у тым ліку і на мяжы з Букавінай.

У выніку распаду Аўстра-Венгрыі з’явілася Заходне-Украінская Народная Рэспубліка, якая 3 лістапада абвясціла, што ў яе склад уваходзяць землі Галіцыі, Закарпацця і Букавіны. Але гэта не было рэалізаванаС. А. Скляров Польско-украинский территориальный спор и великие державы в 1918—1919 гг.. 10 лістапада 1918 года Румынія ізноў абвясціла вайну Цэнтральным дзяржавам і заняла паўночную і паўднёвую Букавіну, якую далучыла да сябеИстория УССР в 10 томах Т 6 стр. 572.

Спасылкі The Peace Treaty of Brest-Litovsk February 9, 1918

Катэгорыя:З’явіліся ў 1849 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе Катэгорыя:Гісторыя Аўстра-Венгрыі Катэгорыя:Гісторыя Румыніі Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Букавіна