Майлінда Брэгу (; , ) — албанскі палітык, міністр еўрапейскай інтэграцыі з 2007 па 2013 год.

Біяграфія У 1996 годзе скончыла факультэт сацыяльных навук Тыранскага ўніверсітэта. Пачынаючы з 2003 года займалася навуковым вывучэннем праблемы хатняга гвалту і практычнай рэалізацыяй палітыкі гэндарнай роўнасці. Аўтарка работ, прысвечаных сексуальнасці, становішчу жанчын у Албаніі і прастытуцыі.

Брэг абараніла доктарскую дысертацыю па сацыялогіі ( Sociology of cultural phenomena's and normative process ) у 2005 годзе ў італьянскім Урбінскім універсітэце. Вучылася па стыпендыі ў Осла, Манрэалі і Франкфурце-на-Одэры.

У красавіку 2004 года была абрана ў склад Нацыянальнай рады Дэмакратычнай партыі Албаніі. На выбарах 2005 года атрымала мандат члена парламента. У сакавіку 2007 года яна была прызначана прэс-сакратаром урада на чале з Салі Берыша.

Замужам, мае дваіх дзяцей. Валодае англійскай, італьянскай і іспанскай мовамі.

Спасылкі Kuvendi i Shqiperisë

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тыране Катэгорыя:Выпускнікі Тыранскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Урбінскага ўніверсітэта Катэгорыя:палітыкі Албаніі