Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь (Мінстат Беларусі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які існаваў з 1994 па 2008 гады і ажыццяўляў кіраўніцтва дзяржаўнай статыстыкай у Рэспубліцы Беларусь. Падпарадкоўваўся Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 122 ад 23 верасня 1994 года Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па статыстыцы i аналiзу ператвораны ў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусьhttp://pravo.kulichki.com/zak/year1994/doc41864.htm.
Першым міністрам указам прэзідэнта № 234 ад 3 снежня 1994 года быў прызначаны Уладзімір Нічыпаровічhttp://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor83/text83403.htm.
2 снежня 1998 года ўказам прэзідэнта № 570 міністрам быў прызначаны Уладзімір Зіноўскіhttp://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor66/text66879.htm.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 года № 445 Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Дадзенае пераўтварэнне выклікана неабходнасцю захавання аднаго з асноўных прынцыпаў афіцыйнай статыстыкі, замацаванага ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы» — прынцыпу незалежнасці пры ажыццяўленні дзяржаўнай статыстычнай дзейнасці.
Склад У Мінстат уваходзілі Цэнтр па падрыхтоўцы і выданню статыстычнай інфармацыі для органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўнае прадпрыемства «Галоўны вылічальны цэнтр», Навукова-даследчы інстытут статыстыкі, якія ў цэлым складалі адзіную сістэму органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.
статыстыкі і аналізу Катэгорыя:З’явіліся ў 1994 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2008 годзе