«Някрасаўка» () — станцыя Някрасаўскай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Адкрыта 3 чэрвеня 2019 года. З’яўляецца ўсходняй канцавой Някрасаўскай лініі. Размешчана ў аднайменным раёне (ПдУАА), ад якога атрымала назву. Па канструкцыі — калонная двухпралётная станцыя мелкага залажэння з адной астраўной платформай. Самая ўсходняя станцыя метро і хуткаснага гарадскога транспарта Масквы.
Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Станцыі метрапалітэна паводле алфавіта