Махамат Хасан Булмае (; нар. 20 чэрвеня 1972, Нджамена, Чад) — лідар чадскай узброенай групоўкі «Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі»Le Tchad protégé par la diplomatie d’Idriss Déby .
Біяграфія З 1991 па 1996 год вучыўся ў ліцэі Фелікса Эбуэ ў Нджамене, дзе атрымаў ступень бакалаўра. Затым паступіў на факультэт моў і сацыяльных навук Універсітэта Бліды ў Алжыры, дзе ў 2001 годзе атрымаў ступень магістра па спецыяльнасці выкладанне французскай мовы як замежнай. Пасля прадоўжыў вучобу ва Універсітэце Франсуа-Рабле ў Туры. У 2005 годзе атрымаў дыплом DEA па сучаснай і параўнальнай літаратуры. Булмае абараніў дысертацыю, але пасля кінуў вучобу, каб удзельнічаць ва ўзброенай барацьбе.
Спачатку ён далучыўся да Аб’яднання сіл за дэмакратыю і развіццё, дзе быў на пасадах генеральнага скарбніка і камісара сувязі. У 2009 годзе часова пакінуў паўстанцкую дзейнасць. У 2016 годзе далучыўся да «Фронту перамен і згоды ў Чадзе». Пазней стварыў уласную групоўку «Савет ваеннага камандавання выратавання рэспублікі».
4 кастрычніка 2017 г. Бумае быў арыштаваны ў Агадэсе ў НігерыLe Niger s’apprête à extrader le rebelle tchadien Mahamat Hassan Boulmaye. Разам з ім затрымалі яшчэ двух чалавек, у тым ліку яго прэс-сакратара Ахмата Якуба Адама. Абвінавачаныя дзеючай уладай у тэрарызме Булмае і яго паплечнікі былі экстрадаваны ў Чад ў маі 2018 года і ўтрымліваліся ў турме Кара ТораTrois opposants tchadiens extradés par le Niger vers le Tchad? Ndjamena nie - Bamada.net.
6 чэрвеня 2019 Махамат Хасан Булмае і Ахмат Якуб Адам Апеляцыйным судом Нджамены прызнаны вінаватымі ва ўдзеле ў паўстанцкім руху і прысуджаны да пажыццёвага зняволенняTchad: prison à vie pour deux responsables du groupe rebelle CCMSR - RFI.
Катэгорыя:Правадыры паўстанняў Катэгорыя:Постаці Чада