Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1973 годзе. Адміністрацыя і большасць лабараторый знаходзяцца на вуліцы Акадэмічная, 27.

Гісторыя інстытута У 1931 годзе быў створаны Інстытут біялагічных навук (Пастанова Прэзідыума Беларускай акадэміі навук ад 29 сакавіка 1931 года)

У 1957 годзе з Інстытута біялогіі ў якасці самастойнага навукова-даследчага падраздзялення з падначаленнем Прэзідыуму АН БССР вылучылася лабараторыя АН БССР. Узначаліў лабараторыю кандыдат хімічных навук Аляксандр Аркадзевіч Шлык.

У 1963 годзе на базе лабараторыі біяфізікі і ізатопаў створаны Інстытут фотабіялогіі (Пастанова Савета Міністраў Беларускай ССР ад 29 снежня 1972 года № 369 і Загад Прэзідыума АН БССР ад 4 студзеня 1973 года). Узначаліў інстытут прафесар Аляксандр Аркадзевіч Шлык.

У 2004 годзе пераўтвораны ў Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі.

Напрамкі навуковай дзейнасці Клетачная біялогія і інжынерыя Імуналогія чалавека, жывёл і раслін Медыцынскія клеткавыя тэхналогіі Малекулярная, мембранная і клетачная біяфізіка

Вынікі даследаванняў атрыманы фундаментальныя даныя пра будову і функцыянаванне сістэмы фотасінтэзу хларафілу, фарміраванне фотасінтэтычнага апарату на розных узроўнях арганізацыі і малекулярна-мембранных механізмаў фотарэгулятарных працэсаў у раслінах, пра структурную лабільнасць біялагічных мембран і іх ролю ў працэсах трансфармацыі энергіі і рэгуляцыі іоннага транспарту ў клетках раскрыта прырода люмінесцэнцыі бялкоў і створаны люмінесцэнтныя метады аналізу (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992) распрацаваны шэраг экспрэс-метадаў фотадыягаостыкі захворванняў

Навуковыя падраздзяленні Лабараторыя імуналогіі і клетачнай біяфізікі Лабараторыя малекулярнай біялогіі і біятэхналогіі клетак Сектар малекулярнага мадэлявання і біяінфарматыкі Аддзяленне клетачнай тэрапіі Аддзел біятэхналогіі фотатрофных арганізмаў Лабараторыя прыкладной біяфізікі і біяхіміі Лабараторыя біяфізікі і біяхіміі расліннай клеткі Навукова-даследчы аддзел медыцынскіх біятэхналогій Лабараторыя медыцынскай біяфізікі Лабараторыя нанабіятэхналогій Рэспубліканскі навукова-медыцынскі цэнтр «Клетачныя тэхналогіі» Цэнтр імуналогіі і алергалогіі Цэнтр эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі Навукова-вытворчы сектар Сектар навукова-арганізацыйнага суправаджэння праграм

Дырэктары інстытута ў розныя гады

Аляксандр Аркадзевіч Шлык (1973—1984) Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі (1984—2010) Людміла Вячаславаўна Дубоўская (2010—2018) Андрэй Яўгенавіч Ганчароў (з 2018)

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАНБ Катэгорыя:1973 год у Мінску Катэгорыя:Акадэмічная вуліца (Мінск)