Бамбардзіроўка Вукро — налёт ВПС Эфіопіі на горад Вукро (Тыграй, Эфіопія) 16 лістапада 2020 года падчас Тыграйскага канфлікту. На той момант горад кантраляваўся паўстанцамі НФВТ. Паветраная атака папярэднічала штурму Вукро эфіопа-эрытрэйскімі сіламі. У налёце ўдзельнічалі як баявыя самалёты, так і ваенныя беспілотнікі «Птэразаўр» кітайскай вытворчасці. Дроны, запушчаныя з базы ў Асэбе ў Эрытрэі, меркавана кіраваліся спецыялістамі з ААЭ. У ходзе атакі пацярпелі як ваенныя, так і грамадзянскія аб’екты. Паводле звестак «Тыграй: Атлас гуманітарнай сітуацыі», загінула 14 мірных жыхароў. Аб ахвярах сярод паўстанцаў не паведамлялася. Спасылкі World Peace Foundation: Starving Tigray Tigray: Atlas of the humanitarian situation TGHAT: A compilation of the verified list of civilian victims from different sources

Катэгорыя:Лістапад 2020 года Катэгорыя:Падзеі 16 лістапада Катэгорыя:2020 год у Эфіопіі Катэгорыя:Паветраныя бамбардзіроўкі Тыграйскага канфлікту