Іслам — дамінуючая рэлігія ў Косаве. Традыцыйна ісламу прытрымліваюцца албанцы, хоць і сярод іх ёсць паслядоўнікі хрысціянства, таму дакладная колькасць мусульман у Косаве не вядома. Па прыблізных дадзеных доля мусульман у Косаве каля 90 %.Muslims in Europe: Country guide Сярод іх ёсць таксама туркі, цыганы і славяне (гараны і баснійцы).

Гісторыя

Першапачаткова ў Косаве, якое было часткай сярэднявечнай Сербіі, пераважала праваслаўе, але ў сувязі з заваяваннем гэтых зямель Асманскай імперыяй у XIV—XV стагоддзях і наступным выцясненнем адсюль сербаў і нарастаючай ісламізацыяй албанцаў, суадносіны рэлігій сталі мяняцца. Доўгі час пасля Другой сусветнай вайны, Косавам кіравалі свецкія сацыялістычныя ўлады у Сацыялістычнай Федэратыўнай рэспубліцы Югаславіі (СФРЮ). На працягу таго перыяду, касавары сталі ўсё больш і больш секулярызаванымі. З XX стагоддзя ў гэтым рэгіёне ўжо пераважаў іслам. Падзеі канца XX — пачатку XXI стагоддзяў прывялі да яшчэ большай перавагі ісламу.

Спасылкі

Іслам у Косаве Qendra për Studime Islame

Катэгорыя:Рэлігія ў Еўропе Катэгорыя:Іслам у Еўропе