Сенічаня́та (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 38 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь на лініі Баранавічы—Ліда.

Гісторыя У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавала народнае вучылішча.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 22 вяскоўцы.

Насельніцтва 45 двароў, 265 жыхароў (1909) 55 дамоў, 294 жыхары (1921) 280 жыхароў (1959) 300 жыхароў (1970) 81 двор, 114 жыхароў (1998) 45 гаспадарак, 71 жыхар (2005)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пачапаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна