Жэнеўскі інстытут міжнародных адносін () — адна з самых прэстыжных у Швейцарыі і свеце акадэмічных устаноў, прысвечаных вывучэнню міжнародных адносін, міжнароднай гісторыі, міжнароднай палітыкі, міжнароднай эканомікі і міжнароднага развіцця. У інстытуце магчыма атрыманне толькі ступеняў магістра і доктара.
Агульная характарыстыка Інстытут ажыццяўляе набор студэнтаў толькі на вышэйшыя адукацыйна-кваліфікацыйныя ўзроўні навучання, такія як магістратура і дактарантура. У магістратуры існуе адзін міждысцыплінарны кірунак і чатыры профільных напрамкі.
У інстытуце даступныя такія навуковыя ступені для атрымання на ўзроўні магістратуры:
магістр міжнародных спраў, магістр міжнародных навук — палітычная навука, магістр міжнародных навук — міжнародныя гісторыя і палітыка, магістр міжнародных навук — міжнародная эканоміка, магістр міжнародных навук — міжнароднае права, магістр навук па міжнародным развіцці.
На ўзроўні дактарантуры прапануюцца напрамкі падрыхтоўкі: палітычная навука, міжнародныя гісторыя і палітыка, міжнародная эканоміка, міжнароднае права.
Спасылкі Сайт ВНУ
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Жэневы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Швейцарыі Катэгорыя:1927 год у Швейцарыі