Вячаслаў Іванавіч Перахо́д (, п. Рахаў, Келецкае ваяводства, Польшча — , Мінск) — беларускі вучоны ў галіне лесаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1944). Прафесар (1923). Акадэмік АН БССР (1950) і Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1956).

Біяграфія У 1906 годзе скончыў рэальнае вучылішча ў Беластоку. У 1911 годзе скончыў Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах. Працаваў у навучальных установах Пскова, Кастрамы, Вятлугі. З 1922 года ў Беларускім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі і Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1925 года прафесар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і Беларускага лесатэхнічнага інстытута. З 1946 года В. І. Пераход у Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР, у 1949—1954 гадах яго дырэктар.

Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: лесаэканамічнае раянаванне Беларусі; лясная статыстыка; геаграфічны профіль пры вывучэнні лясоў, гісторыя лесаводства. Аўтар больш за 190 навуковых прац, у тым ліку 14 манаграфій і брашур.

Сярод апублікаваных прац: Основы современного лесоводства : руководство для сельско­хозяйственных учебных заведений и самообразования. — Рига: Книгоиздательство Трескиной, 1914. — 199 с.; Леса и лесное хозяйство БССР — Минск, 1925; Из истории лесного хозяйства Белоруссии, в кн.: Сборник научных работ по лесному хозяйству, вып. 7. — Минск, 1956; Основы экономики лесоводства. — Минск. 1957; Организация лесосеменных хозяйств. — Минск: Госиздат БССР, 1955. — 36 с.; Экономическая география лесов БССР : очерк. — Минск: Звязда, 1958. — 31 с.

Літаратура

Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.

Учёные, прославившие Беларусь. — Минск, 2017.

Спасылкі Вячаслаў Іванавіч Пераход у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Переход Вячеслав Иванович // Партал ЭКОНОМИКА.BY

Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі