Дзмітрый Іванавіч Захарчук (нар. , Навагрудак) — беларускі аграном і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 13 ліпеня 1987 года ў горадзе Навагрудак Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Аграномія», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
Працаваў аграномам сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Астроўна» Смаргонскага раёна; намеснікам старшыні па раслінаводстве сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Гашкевіча Астравецкага раёна; вядучым аграномам па насенняводстве, галоўным аграномам агранамічнай службы філіяла «Аграфірма «Стары Дворац» РУП «Гроднаэнерга» Бераставіцкага раёна; дырэктарам філіяла «Агракомплекс «Шылавічы» агракамбіната «Скідзельскі» Ваўкавыскага раёна; першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама. З 30 красавіка 2021 — старшыня Воранаўскага раённага выканаўнага камітэта.
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад Воранаўскага, Іўеўскага, Ашмянскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Член Воранаўскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
Узнагароды Узнагароджаны ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, Ваўкавыскага райвыканкама.
Крыніцы
Спасылкі Профіль Дзьмітрыя Захарчука на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:аграномы Беларусі Катэгорыя:Старшыні Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта