Парсе́к [ад словаў паралакс і секунда] — пазасістэмная адзінка вымярэння адлегласці, якой карыстаюцца ў астраноміі, звычайна для аб’ектаў па-за Сонечнай сістэмай. Азначаецца пс.
Адлегласць у 1 пс адпавядае гадавому паралаксу ў адну вуглавую секунду (1″), або адлегласць, з якой радыус арбіты Зямлі бачны пад вуглом у 1″.
1 пс = 3,26 св. г. = 206265 а. а. = 30,857×1012 км. Ужываюцца і больш буйныя адзінкі, напрыклад, 1 кілапарсек (1 кпс) = 10³ пс і 1 мегапарсек (1 Мпс) = 106 пс.
Гл. таксама Кіламетр Светлавы год Астранамічная адзінка
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння адлегласці Катэгорыя:Адзінкі вымярэння ў астраноміі