Адэ́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Адэльск. Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 16 жніўня 1945 года ў складзе Гродзенскага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Індурскага сельсавета.

12 верасня 1977 года цэнтр Падліпкаўскага сельсавета перанесены з вёскі Падліпкі ў вёску Адэльск, а сельсавет перайменаваны ў АдэльскіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).. 20 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Баранавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Бакуны, Брузгі, Дубніца, Клачкі, Кулёўцы і Струбка)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1790 чалавек, з іх 70,5 % — палякі, 22,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1278 чалавек.

Выбітныя асобы Анжаліка Борыс Тадэвуш Кандрусевіч

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Саколкаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1977 годзе