Сямён Лазарчык (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца пінскай «Хвалі».
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ «Іслач», з 2016 года пачаў выступаць за дубль «Іслачы», дзе з цягам часу замацаваўся. У 2020 годзе стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, у красавіку 2020 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 жніўня 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Славіяй» (4:2).
У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Аднак, на полі ў асноўнай камандзе не з’яўляўся і ў ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб.
У верасні 2021 года далучыўся да клуба «МАС Табарска» з другога дывізіёна Чэхіі, аднак рэдка з’яўляўся на полі. У студзені 2022 года, пакінуўшы Чэхію, некаторы час трэніраваўся з «Іслаччу», а ў сакавіку далучыўся да славацкай «Дубніцы». Выступаў за гэты клуб да лістапада 2022 года.
У жніўні 2023 года стаў іграком «Слоніма-2017», дзе гуляў да канца сезона. У жніўні 2024 года далучыўся да пінскай «Хвалі».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2016 дубль Іслач 8 0 2017 дубль Іслач 28 0 2018 дубль Іслач 23 2 2019 дубль Іслач 20 1 2020 Д1 Іслач 2 0 2021 (1) Д1 БАТЭ 0 0 2021/22 (1) Д2 МАС Табарска 2 0 2021/22 (2) Д2 Дубніца 9 0 2022/23 (1) Д2 Дубніца 1 0 2023 (2) Д2 Слонім-2017 12 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК МАС Табарска Катэгорыя:Ігракі ФК Дубніца Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017 Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск