Арцём Міраеўскі (нар. , Новыя Маркавічы, Жлобінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпрама».

Клубная кар’ера Выхаванец жлобінскай СДЮШАР, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе стаў гуляць за дубль. У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду «Чысці», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, пакінуўшы «Дынама», далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.

У снежні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам». 18 красавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Смаргоні» (5:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым часцей заставаўся на лаўцы запасных, усяго за сезон 2021 згуляў у трох матчах у Вышэйшай лізе.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, вярнуўся ў «Арсенал» на правах арэнды, а ў маі стаў іграком клуба на трывалай аснове. З’яўляўся на полі нерэгулярна, пераважна выходзячы на замену.

У сакавіку 2023 года перабраўся ў віцебскі «Макслайн». Пакінуў клуб у ліпені 2023 года, а ў жніўні далучыўся да гомельскага «Паперпрама». У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам.

Міжнародная кар’ера У верасні і кастрычніку 2015 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дынама 18 4 2018 (1) дубль Дынама 16 3 2018 (2) Д2 Чысць 13 0 2019 Д3 Арсенал 29 17 2020 Д2 Арсенал 25 5 2021 Д1 Рух 3 0 2022 Д1 Арсенал 12 0 2023 (1) Д2 Макслайн 8 0 2023 (2) Д2 Паперпрам 17 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель