Гетэрадэроз буракоў. — С. 10 — захворванне буракоў, якое выклікаецца . Яно адносіцца да групы захворванняў, званых нематоднымі захворваннямі.

Апісанне

Псуе карані буракоў, культурныя і пустазельныя расліны сямейства крыжакветных і лебядовых (капуста, турнэпс, радыска, рыжак, шпінат). Вясною лічынкі пранікаюць у карані раслін, кормяцца, праходзяць стадыі развіцця, ператвараюцца ў самак і самцоў. За вегетатыўны перыяд дае 1 пакаленне. У пашкоджаных раслін утвараецца густая сетка дробных каранёў (барадатасць), караняплоды дробныя, з паніжанай цукрыстасцю. У гарачыя дні расліны нікнуць, лісце жаўцее і робіцца кучаравым.

Меры барацьбы

Апрацоўка заражаных раслін, глебы , нематадоіднымі грыбамі, укараненне севазваротаў з культурамі, якія не пашкоджваюцца нематодамі. Дапамагаюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў і каранцінныя мерапрыемствы.

Катэгорыя:Захворванні буракоў