Антон Багданаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Аўтазаводзец-Трактар» з Мінска.
Клубная кар’ера З 2017 года пачаў выступаць за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. З 2018 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.
У ліпені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў». Спачатку гуляў за дубль клуба, 28 жніўня 2020 года дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць дзяржынскага «Арсенала» (1:4, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў канцы другога тайма. 12 верасня 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы з БАТЭ (2:5). У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы».
У сакавіку 2021 года, пакінуўшы «Тарпеда-БелАЗ», стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка». Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з Вышэйшай лігі.
У лютым 2022 года падпісаў кантракт з рагачоўскім «Макслайнам». Гуляў у стартавым складзе, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У сакавіку 2023 года перабраўся ў «Жодзіна-Паўднёвае». У пачатку 2024 года, пасля таго як жодзінскі клуб спыніў існаванне, далучыўся да «Аўтазаводца-Трактара».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 дубль Тарпеда-БелАЗ 15 0 2018 дубль Тарпеда-БелАЗ 29 1 2019 дубль Тарпеда-БелАЗ 25 5 2020 (1) дубль Тарпеда-БелАЗ 14 4 2020 (2) Д1 Смалявічы 4 0 2021 (1) Д1 Спадарожнік 8 0 2022 Д2 Макслайн 17 0 2023 Д2 Жодзіна-Паўднёвае 31 10
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Жодзіна-Паўднёвае Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск