Уладзіслаў Каборда (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мінск», у першай палове 2012 года выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе, пасля далучыўся да дубля «Мінска». Сезон 2014 пачынаў у дублі, а ў маі зноў апынуўся ў складзе «Мінска-2», які выступаў ужо ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, і ў сакавіку 2015 года абаронца пасля няўдалага прагляду ў гродзенскім «Нёмане» стаў іграком «Смалявічаў-СТІ».
У далейшым выступаў за розныя клубы Першай лігі: сезон 2016 пачынаў у мінскім «Тарпеда», а пасля перайшоў у «Ашмяны-БДУФК», першую палову 2017 года правёў у «Баранавічах». Ва ўсіх камандах быў іграком стартавага складу. У ліпені 2018 года, пакінуўшы «Баранавічы», далучыўся да клуба «Паланга» з Першай лігі Літвы. Дапамог клубу выйсці ў A Лігу, дзе правёў сезон 2018 у якасці асноўнага абаронцы.
У сакавіку 2020 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Смаргоні». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2021 года, пасля таго як «Смаргонь» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, падоўжыў кантракт з клубам. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 года, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы першага тура з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далейшых чаргаваў выхады ў стартавым складзе з заставаннем на лаўцы запасных.
У пачатку 2022 года, пакінуўшы «Смаргонь», праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», але беспаспяхова.
Міжнародная кар’ера У верасні 2011 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2012 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2013 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні Пераможца Першай лігі Літвы: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 (1) Д2 Мінск-2 10 0 2012 (2) дубль Мінск 12 0 2013 дубль Мінск 28 0 2014 (пач.) дубль Мінск 5 0 2014 Д2 Мінск-2 21 0 2015 Д2 Смалявічы-СТІ 20 0 2016 (1) Д2 Тарпеда 11 0 2016 (2) Д2 Ашмяны-БДУФК 11 0 2017 (1) Д2 Баранавічы 14 0 2017 (2) Д2 Паланга 14 0 2018 Д1 Паланга 18 0 2020 Д2 Смаргонь 22 0 2021 Д1 Смаргонь 18 0
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Паланга Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь