Ко́тра () — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Абухаўскага сельсавета.
Назва Вёска атрымала назву ад ракі Котра, якая працякае побач.
Гісторыя
У 1550 годзе як ужо дзейны, адзначаны ў в. Котра рымска-каталіцкі касцёл Гродзенскага дэканата Віленскай дыяцэзіі. Але пазнейшых звестак аб святыні ў Котры пакуль не знойдзена. Магчыма, касцёл быў знішчаны падчас «шведскага патопу» і больш не адрадзіўся. У ХIХ ст., калі вёска належала Багаткам, тут дзейнічала капліца ад Азёрскай парафіі. Да 1839 г. на могілках дзейнічала грэка-каталіцкая капліца ад Скідзельскай уніяцкай парафіі (магчыма, гаворка ідзе пра тую самую святыню). У міжваенны час капліца тут ужо не згадвалася, яна магла знікнуць падчас Першай сусветнай вайны. Да 1939 г. вернікі ў Котры збіраліся пры паліхромнай фігуры Панны Марыі з маленькім Езусам, якая стаяла ў панскай сядзібе. Чырвонаармейцы скінулі фігуру Маці Божай з пастамента, тады вернікі перавезлі яе ў сад каля в. Гушчыцы. У 1990-я гады статуя была перавезена ў Кашубінцы, дзе ўсталявана перад уваходам у касцёлslowo.grodnensis.by.
Да 29 верасня 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Скідальскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369)..
Славутасці Ля вёскі знаходзілася Царква Георгія Пераможцы.
Вядомыя асобы Фларыян Выганоўскі (1854 — паміж 1914 і 1929) — латвійскі архітэктар беларускага паходжання.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Абухаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна