Інстытут агародніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1990 годзе. Уваходзіў у склад Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве. Знаходзіцца на вуліцы Кавалёва 2, аг. Самахвалавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя Загадам Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР ад 30 жніўня 1956 года № 236-К быў створаны Беларускі НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства. У 1990 быў утвораны самастойны БелНДІ агародніцтва. 18 чэрвеня 2023 быў рэарганізаваны шляхам далучэння да Навукова-практычнага цэнтру НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтвеРУП «ИНСТИТУТ ОВОЩЕВОДСТВА».
Дырэктары інстытута ў розныя гады Генадзь Іосіфавіч Гануш (1990—1999) Аляксандр Аляксандравіч Аутка (1999—2011) Андрэй Іванавіч Чайкоўскі (2011—2023)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Агародніцтва Катэгорыя:1990 год у Беларусі Катэгорыя:Самахвалавічы (аграгарадок) Катэгорыя:Раслінаводства Катэгорыя:Зніклі ў 2023 годзе