Турцыя брала ўдзел ў конкурсе «Еўрабачанне» з 1975 па 2012 год. У 1975 годзе прадстаўніца Турцыі Семіха Янкі з песняй «Seninle bir dakika» заняла апошняе масца, набраўшы ўсяго 3 балы. Пасля гэтага дзяржава была апошняй на конкурсе яшчэ двойчы: у 1983 і 1987 гадах, пры гэтым абодва разы краіна не атрымала ніводнага бала.
Доўгі час удзел Турцыі ў конкурс быў не вельмі паспяховым, з 1975 па 1996 гады краіне толькі аднойчы ўдалося ўвайсці ў топ-10, гэта адбылося ў 1986 годзе, калі краіну прадстаўляў гурт Klips ve Onlar, з песняй «Halley», яны занялі 9-е месца.
У 1997 годзе краіна ўпершыню ўвайшла ў топ-3, трэцяе месца заняла Шэбнем Пакер, яна выконвала песню «Dinle». Яшчэ праз некалькі гадоў, у 2003, Сертаб Эрэнер з песняй «Everyway That I Can» здабыла для Турцыі першую і адзіную перамогу. З гэтага моманту вынікі краіны на конкурсе палепшыліся, з моманту ўвядзення паўфіналаў у 2004 годзе, краіна толькі аднойчы не змагла ўвайсці ў фінал: у 2011. А ў фіналах пры гэтым, амаль заўсёды была ў топ-10. У 2010 годзе, гурт MaNga спыніўся за крок да перамогі, заняўшы другое месца.
14 снежня 2012 года, мясцовы вяшчальнік TRT аб’явіў аб тым, што Турцыя адмаўляецца ад удзелу ў конкурсе 2013 года. Прычынай гэтага стала незадаволенасць краіны сістэмай галасавання на Еўрабачанні, а таксама асаблівае становішча краін «Вялікай пяцёркі», якія заўсёды, незалежна ад вынікаў, маюць права ўдзелу адразу ў фінале конкурса. Праз год, краіна зноў адмовілася ад удзелу, а 14 мая 2014, было аб'яўлена, што краіна больш ніколі не павернецца на конкурс.
За ўсю гісторыю ўдзелу Турцыя набрала ў фінале 1995 балаў, а ў паўфінале — 790 балаў.
Удзельнікі
+Легенда табліцыПераможцаДругое месцаТрэцяе месцаЧацвёртае месцаПятае месцаАпошняе месцаАўтаматычны праход у фіналНе прайшла ў фіналНе ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана
Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал Месца Балы Месца Балы 1975 Семіха Янкі Турэцкая Seninle bir dakika Адна хвіліна з табой 19 3Паўфіналаў не былоНе ўдзельнічала ў 1976—1977 гадах 1978 Нілуфер і Nazar Турэцкая Sevinçe Калі я закаханы 18 2Паўфіналаў не было 1979Не ўдзельнічала 1980 Аджа Пекан Турэцкая Petr’oil Нафта 15 23Паўфіналаў не было 1981 Modern Folk Üçlüsü і Айшэгюль Турэцкая Dönme dolap Кола агляду 18 9 1982 Neco Турэцкая Hani? Дзе? 15 20 1983 Чэцін Альп і The Short Waves Турэцкая Opera Опера 19 0 1984 Beş Yıl Önce, On Yıl Sonra Турэцкая Halay Халай 12 37 1985 MFÖ Турэцкая Didai Didai Dai Дыдай Дыдай Дай 14 36 1986 Klips ve Onlar Турэцкая Halley Галей 9 53 1987 Сейял Танер і Lokomotif Турэцкая Şarkım Sevgi Üstüne Мая песня пра каханне 22 0 1988 MFÖ Турэцкая Sufi Суфій 15 37 1989 Pan Турэцкая Bana Bana Мне, мне 21 5 1990 Каяхан Турэцкая Gözlerinin Hapsindeyim Палонніца ў вашых вачах 17 21 1991 Ізель Чэлікёз, Рэйхан Караджа і Джан Угурлуэр Турэцкая İki dakika Дзве хвіліны 12 44 1992 Айлін Ватанкош Турэцкая Yaz Bitti Лета скончылася 19 17 1993 Бурак Айдас Турэцкая Esmer Yarim Мая каханка брунетка 21 10 1994Не ўдзельнічала 1995 Арзу Эцэ Турэцкая Sev! Схіл! 16 21Паўфіналаў не было 1996 Шэбнем Пакер Турэцкая Beşinci Mevsim Пяты сезон 12 57 7 69 1997 Шэбнем Пакер Турэцкая Dinle Слухаць 3 121Паўфіналаў не было 1998 Цюзмен Турэцкая Unutamazsın Ты не можаш забыць 14 25 1999 Туба Ональ Турэцкая Dön Artık Павярніся зараз 16 21 2000 Пінар Айхан Турэцкая, англійская Yorgunum Anla Зразумейце, я стаміўся 10 59 2001 Седат Юцэ Турэцкая, англійская Sevgiliye Son Дзень Святога Валянціна 11 41 2002 Buket Bengisu & Group Safir Турэцкая, англійская Leylaklar Soldu Kalbinde Бэз завяў у тваім сэрцы 16 29 2003 Сертаб Эрэнер Англійская Everyway That I Can Кожны спосаб, якім я магу 1 167 2004 Афіна Англійская For Real Рэальна 4 195Пераможца мінулага года 2005 Гюльсерэн Турэцкая Rimi Rimi Ley Рымі Рымі Лей 13 92Топ-12 мінулага года 2006 Сібель Цюзюн Турэцкая, англійская Süperstar Суперзорка 11 91 8 91 2007 Кенан Догулу Англійская Shake It Up Şekerim Страсяніся 4 163 3 197 2008 Mor ve Ötesi Турэцкая Deli Шалёны 7 138 7 85 2009 Хадысе Англійская Düm Tek Tek Адзін за адным 4 177 2 172 2010 MaNga Англійская We could be the same Мы маглі б быць такімі-ж 2 170 1 118 2011 Юксэк Садакат Англійская Live It Up Паліць жыццёНе прайшлі 13 47 2012 Джан Бонама Англійская Love Me Back Адкажы мне ўзаемнасцю 7 112 5 80Не ўдзельнічала ў 2013—2022 гадах
Правядзенне Еўрабачання ў краіне Год Горад Арэна Вядучыя 2004 Стамбул Абдзі Іпекчы Арэна Мелтэм Камбул і Корхан Абай
Гісторыя галасавання Станам на год гісторыя галасавання Турцыі выглядае наступным чынам:
Большасць балаў аддалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 129 2 126 3 119 4 118 5 86 Большасць балаў атрымалі (фінал) Месца Краіна Балы 1 170 2 151 3 132 4 108 5 104 Большасць балаў аддалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 175 2 126 3 124 4 118 5 97 Большасць балаў атрымалі (усяго) Месца Краіна Балы 1 208 2 190 3 168 4 154 5 143
Узнагароды
Прэмія Марселя Безансона
ГодПрэміяПесняВыканаўцаФіналБалыМесца правядзенняПрэмія прэсы "Everyway That I Can" Сертаб Эрэнер1167 Рыга
Фотагалерэя
Спасылкі Афіцыйны сайт конкурса песні Еўрабачанне
Катэгорыя:Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Музыка Турцыі