Рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод» — беларуская кампанія Віцебскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства харчовай прамысловасці «Віцебскхарчпрам», якая размешчана ў аграгарадку Азярцы, Талачынскі раёна, Віцебскай вобласці.

Гісторыя Пабудаваны ў 1906 года Іосіфам Норбертавічам Газдзіцкім і Аўгусцінай Нарбертаўнай Зембінскай у маёнтку Азярцы. Броварная вытворчасць дзейнічала 167 дзён на год, працавала 6 мужчын і адна паравая машына.

Да 1935 годзе кансервавы завод вырабляў варэнне, павідла, джэмы, пладова-ягадныя сокі, пюрэ і сіропы.

У 1946 годзе завод пачаў разліў пладова-ягадных вінаў у бутэлькі, але падчас антыалкагольнай барацьбы, з 1985 года, аб’ём разліву віна скараціўся, і пачаўся выпуск пладова-ягадных сокаў у бутэльках 0,5 л. Завод быў перайменаваны з вінаробнага на кансервавы завод.

З 1994 года кансервавы завод спыніў выпуск пладова-ягадных сокаў і выпускае толькі пладова-ягадныя віны.

У 2008 годзе пачаты выпуск фруктова-ягадных натуральных сталовых вінаў (7 найменняў).

Дырэктары Анатоль Васільевіч Анюхоўскі Андрэй Георгіевіч Мурашка

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Азерцы (Талачынскі раён) Катэгорыя:Прадпрыемствы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Вытворцы напояў Беларусі Катэгорыя:Нацыянальная акадэмія навук Беларусі