Шчэ́лепы, або жабры — органы дыхання водных жывёл. Уяўляюць сабой вырасты цела, праз сценкі якіх у кроў або поласцевую вадкасць з вады ўсмоктваецца кісларод, а ў ваду выдзяляецца вуглякіслы газ.

Характэрныя для рыб, лічынак амфібій, малюскаў, ракападобных, кольчатых чарвей, лічынак насякомых і інш.

У беспазваночных жывёл — перыстыя, грабеньчатыя, ніткападобныя вырасты на розных частках цела. У рыб — шчэлепныя пялёсткі на перагародках паміж шчэлепнымі шчылінамі (акулы) або на шчэлепных дужках (касцістыя рыбы).

Земнаводныя ў стадыі лічынкі маюць вонкавыя галінастыя шчэлепы (знікаюць пасля ўтварэння лёгкіх). У пратэеў і сірэн шчэлепы захоўваюцца да сканчэння жыцця. Некаторыя земнаводныя маюць шчэлепы і лёгкія адначасоваЖабры // Научно-образовательный портал «Вся Биология» .

Літаратура

Лопатин И. К. Функциональная зоология: Учеб. пособие / И.К. Лопатин. — Мн.: Выш. шк., 2002. — ISBN 985-06-0720-3

Спасылкі Никитин В. Н. Жабры // Вялікая савецкая энцыклапедыя Жабры // Научно-образовательный портал «Вся Биология»

Катэгорыя:Дыхальная сістэма Шчэлепы