Ігар Васілевіч Тапі́лін (; , Краснадар, Расія — 5 лістапада 2022, Масква, Расія) — беларускі мастак-пастаноўшчык і жывапісец.
Біяграфія Скончыў у 1973 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. Вучыўся ў Ю. Піменава, І. Шпінеля. Удзельнік мастацкіх выставак з 1973 года. З 1973 года мастак-пастаноўшчык кінастудыі «Беларусьфільм», працуе таксама ў жывапісе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Член Саюза кінематаграфістаў з 1983 года. Жыве ў горадзе Мінску.
Творчасць
Асноўныя фільмы: «Пра чырвоную шапачку» (1975), «» (1976), «П’едэстал», «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1986), «Маці ўрагану» (1994), «Сівая легенда» (1995), «Маскоўская сувязь», «Супермозг», «» (1996), «На чыгунцы», «Бабін Яр» (2001); жывапісныя палотны «Нацюрморт» (1991), «Парк» (1993), «Трафарэты» (1995), «Пасьянс» і «Юдзіф і Алаферн» (абедзве 1997), «Адпачынаю» (1998), «Правінцыяльны горад» (2000), «Горад», «Вячэра з маскай», «Бакал», «Тэатр», «Грамадзяне горада», «У парку».
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ і Міністэрства культуры Расіі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты СССР Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Беларусі Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі кіно СССР Катэгорыя:Мастакі кіно Беларусі