Жалезнадарожны (; да 1946 года Гердаўэн, ) — пасёлак (сельскі населены пункт) у Праўдзінскім раёне Калінінградскай вобласці Расіі. З 1940—1950-х гадоў да 2019 года з’яўляўся пасёлкам гарадскога тыпу (рабочым пасёлкам). Размешчаны на рацэ Стогаўка (басейн Прэголі), ля мяжы з Польшчай, за 70 км на паўднёвы ўсход ад Калінінграда і за 22 км ад горада Праўдзінска. Чыгуначная станцыя на лініі Чарняхоўск — Ольштын (Польшча).
Катэгорыя:Населеныя пункты Калінінградскай вобласці