Іван Васілевіч Жохаў (14 мая 1914 вёска Кульнева, Малаяраславецкі раён, Калужская вобласць — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай і Брэсцкай абласцях.
Біяграфія Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. Член КПСС з 1941 года. З кастрычніка 1941 года камісар партызанскага атрада «Сын» у Маскоўскай вобласці, са студзеня 1942 года камісар партызанскага атрада знішчальнага мотастралковага палка Упраўлення НКУС Масквы і Маскоўскай вобласці. Са жніўня 1942 года на Беларусі: камандзір, камісар атрада, у сакавіку 1943 — лютым 1944 гадоў камісар, адначасова ў лістападзе 1943 — сакавіку 1944 гадоў камандзір партызанскай брыгады імя А. К. Флегантава, член Пухавіцкага, Маларыцкага падпольных райкомаў КП(б)Б. З 1944 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Калужскай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны