Канстанцін Уладзіміравіч Хацяно́ўскі (нар. , Санкт-Пецярбург) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1954 годзе ў Ленінградзе. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Вучыўся ў П. А. Семчанкі, Л. І. Талбузіна. З 1994 года дырэктар выдавецтва «Кавалер паблішэрс». Удзельнік мастацкіх выстаў з 1980 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 2002 года.

Творчасць Працуе ў галіне плаката, кніжнай графікі, дызайну. Аўтар плакатаў «Лёс планеты — твой лёс» (1986), «Апошняя старонка Чырвонай кнігі» (1987), «Перабудуй» (1988), «Першы Мінскі фестываль духоўнай музыкі» (1989), «Я ёсць, але хто я?» (1990) і інш.; дызайну грошай Рэспублікі Беларусь (1991).

Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, у г. Таяма, Японія, ў Вілянаве (Польша), музеі выяўленчага мастацтва унівесітэта штата Канэктыкут (ЗША), фондах БСМ, мастацкім аб’яднанні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве.

Узнагароджаны шматлікімі прэміямі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў плаката, дызайна кнігі.

Літаратура

Спасылкі ХАЦЯНОЎСКІ К. У.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-плакатысты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Дызайнеры Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза дызайнераў