Лепча, або ронгкап (саманазва: ᰛᰩᰵᰀᰪᰱ, літаральна «дзеці далін») — народ, карэннае насельніцтва паўднёвых Гімалаяў. Насяляюць Сікім у Індыі, суседнія раёны Непала і Бутана. Агульная колькасць (2021 г.) — 81 800 чалавекRongkup.

Паходжанне Лепча адносяцца да сіна-тыбецкай групы народаў. Доўгі час даследчыкі лічылі іх нашчадкамі перасяленцаў з суседняга Тыбета, якія з'явіліся на поўдні Гімалаяў раней за бхотыя. Аднак вывучэнне іх мовы паказала, што яна бліжэй да моў кіратаў і горных народаў паўночнага ўсходу Індыі, чым да тыбецкай. Мяркуецца, што старажытныя продкі лепча мігрыравалі на поўдзень праз тэрыторыю сучаснай М'янмы, а потым паступова рушылі на захад пакуль не апынуліся на сучаснай населенай імі тэрыторыі. Самі лепча лічаць сябе спрадвечнымі тубыльцамі Сікіма і называюць сябе ронгкап, «дзецьмі далін». Больш распаўсюджаная назва лепча з'яўляецца экзонімам, паходзіць ад непальскай мянушкі людзей, што размаўляюць невыразна.

Мова Родная мова лепча адносіцца да сіна-тыбецкай групы моў. У XVII стагоддзі будысцкі манах Тыкунг Менсалонг склаў пісьмовасць лепча на аснове тыбецкага пісьма. З 1845 года еўрапейскія місіянеры друкавалі на ёй кнігі. У нашы дні мова лепча з’яўляецца адной з афіцыйных моў Сікіма, вывучаецца ў школах. Аднак вобласць яе ўжывання скарачаецца. ЮНЕСКА разглядае яе як адну з моў, што мае пагрозу знікненняhttp://www.unesco.org/languages-atlas/en/atlasmap/language-id-440.html.

Спасылкі Lepchas — Encyclopedia.com The Lepchas of Sikkim VANISHING LEPCHA The Lepchas: From Legends to the Present Day

Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы Індыі Катэгорыя:Народы Непала Катэгорыя:Народы Бутана