Ветэрынарны ўніверсітэт Брно () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Брно.

Характарыстыка Заснаваны 12 снежня 1918 года як Вышэйшая ветэрынарная школа. Універсітэт рыхтуе спецыялістаў у галіне ветэрынарыі. У рэйтынгу ўніверсітэтаў у галіне ветэрынарных навук ён займае 151—200 месцы ў свеце. Гэта адзіны ўніверсітэт у Чэхіі, які прапануе праграмы навучання ветэрынарнай медыцыне. На тэрыторыі кампуса ўніверсітэта размешчаны спецыялізаваныя клінікі для дробных жывёл, птушак і экзатычных жывёл, коней, жуйных жывёл і свіней, бібліятэка і інш.

Факультэты Факультэт ветэрынарнай медыцыны Факультэт ветэрынарнай гігіены і экалогіі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Ветэрынарныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Брно