Наркама́нія (ад /narkē/ — аняменне, сон, і /mania/ — вар'яцтва, жарсць, цяга) — хранічная прагрэдыентная хвароба, якую выклікае ўжыванне рэчываў-наркотыкаў.

Этапы развіцця Для наркатычнай залежнасці характэрна фазавае цячэнне з наяўнасцю ў сваёй структуры некалькіх паэтамных сіндромаў:

1.сіндром змененай рэактыўнасці, 2.сіндром псіхічнай залежнасці, 3.сіндром фізічнай залежнасці, гэтыя тры сіндромы аб'ядноўваюцца ў агульны наркатычны сіндром, 4.сіндром наступстваў хранічнай наркатызацыі.

Характэрныя рысы Асноўнай прыкметай наркаманіі з'яўляецца ўзнікненне абстынентнага сіндрому, як следства наяўнасці фізічнай залежнасці ад канкрэтнага рэчыва.

Гл. таксама Метадон Дрэнныя звычкі

Катэгорыя:Захворванні паводле алфавіта

Катэгорыя:Сацыяльныя праблемы