Аляксандр Данілавіч Фадзееў (1909 — ?) — беларускі медык.

Біяграфія

Нарадзіўся 30 мая 1909 года ў сям’і селяніна. Скончыў Астраханскі медыцынскі інстытут у 1931 годзеФадеев, Александр Данилович .

Працаваў у Бабруйску з пачатку 1943 па сакавік 1948 года загадчыкам хірургічным аддзяленнем Бабруйскай гарадской бальніцы, а затым абласной бальніцай і галоўным хірургам вобласці. Яму прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР».

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны будынак бальніцы быў заняты немцамі пад ваенны шпіталь, а сама бальніца пераведзена ў будынак шпіталя, размешчанага на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Хірургічная дапамога аказвалася па жыццёвых паказаннях. Хворыя паступалі ў бальніцу са сваімі пасцельнымі прыналежнасцямі, бялізнай і перавязачным матэрыялам. У гэтых цяжкіх умовах у шпіталі працаваў хірург Фадзееў Аляксандр Данілавіч, які меў сувязь з партызанамі і які дапамагаў ім.

Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР