Іглаўская вышэйшая політэхнічная школа () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Іглава.

Характарыстыка Установа размешчана ў трохпавярховым будынку з унутраным дваром. Ён быў пабудаваны ў 1905 годзе і служыў Іглаўскім краявым судом да 1960 года. З тых часоў, напрыклад, захавалася галоўная зала суда, якая цяпер служыць аўдыторыяй. Затым тут быў педагагічны інстытут, а з 1966 года — факультэт сельскагаспадарчага ўніверсітэта ў Брно. З 1994 па 2005 гады будынак належаў Іглаўскай вышэйшай прафесійнай вучэльні, затым тут была створана вышэйшая політэхнічная школа.

Напрамкі навучання Прыкладная інфарматыка Прыкладная тэхніка для вытворчай дзейнасці Прыкладная інжынерыя Турызм Фінансы і кіраванне Акушэрка Агульнае медсястрынства Медыцынская і сацыяльная работа

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Чэхіі Катэгорыя:Іглава