Паўднёвачэшскі ўніверсітэт у Чэске-Будзеёвіцах () — чэшская дзяржаўная політэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Чэске-Будзеёвіцы.

Характарыстыка Універсітэт быў заснаваны 28 верасня 1991 года. Аснову ўніверсітэта першапачаткова складалі два факультэты — педагагічны факультэт (з 1948 года — філіял педагагічнага факультэта Карлава ўніверсітэта, пазней ён стаў самастойным факультэтам) і факультэт эканомікі бізнесу (з 1960 года ўваходзіў у склад Пражскага сельскагаспадарчага ўніверсітэта). У 1994 годзе ў Йіндржыхуве-Градцы быў створаны факультэт менеджменту, але на мяжы 1997—1998 гадоў ён быў аддзелены ад структуры ўніверсітэта Паўднёвай Чэхіі і стаў шостым факультэтам Эканамічнага ўніверсітэта ў Празе. У 2006 годзе быў створаны філасофскі факультэт, а праз год быў дададзены эканамічны факультэт. Першапачатковы біялагічны факультэт быў заменены ў 2007 годзе факультэтам прыродазнаўчых навук. У 2009 годзе быў створаны факультэт рыбнай гаспадаркі і аховы водных рэсурсаў.

Структура Эканамічны факультэт Філасофскі факльтэт Педагагічны факультэт Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт рыбнай гаспадаркі і аховы водных рэсурсаў Факультэт тэалогіі Факультэт аховы здароўя і сацыяльных навук Факультэт сельскай гаспадаркі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Чэске-Будзеёвіцы