Юліус Сакс (;  — ) — нямецкі батанік, прафесар.

Біяграфія Юліус Сакс нарадзіўся ў горадзе Брэслау (сучасны Уроцлаў). Скончыў Карлаў універсітэт. З 1861 года прафесар сельскагаспадарчай акадэміі ў горадзе Попельсдорф (цяпер у межах Бона), з 1867 года прафесар Фрайбургскага ўніверсітэта, з 1868 года — прафесар Вюрцбургскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па па пытаннях фотасінтэзу, росту і руху раслін, іх мінеральным жыўленні і водным рэжыме, па прарастанню насення, фізіялагічнай паталогіі і гісторыі батанікі і інш. Складальнік першай фізіялагічнай класіфікацыі клетак раслін. Таксама высветліў, што крухмал утвараецца ў хларапластах у выніку засваення раслінамі вуглякіслага газу на сонечным святле. Выказаў меркаванне аб незалежным перамяшчэнні ў расліне бялковых рэчываў і вугляводаў.

Літаратура

Спасылкі

Сакс Юлиус // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Батанікі Германіі