Макаві́ (саманазва moqoit) — індзейскі народ на поўначы Аргенціны. Агульная колькасць (2021 г.) — 25 000 чалавекMocovi in Argentina.
У пачатку каланіяльнага перыяда макаві насялялі берагі ракі Бермеха, займаліся вандроўным паляваннем і збіральніцтвам. У XVII ст. яны асвоілі конегадоўлю і дзякуючы павелічэнню мабільнасці хутка пашырылі населеныя імі межы. Макаві сталі вядомы дзякуючы нападам на іспанскіх каланістаў і жорсткім адносінам да ваеннапалонных. Яны некалькі разоў бралі ў аблогу Санта-Фэ, у 1686 г. разбурылі горад Эстэка, у 1690 г. забілі 45 жыхароў Сан-Мігеля.
У 1743 — 1765 гг. большасць макаві прыняла каталіцызм і далучылася да езуіцкіх місій. Выгнанне езуітаў з іспанскіх калоній у 1767 г. прывяло да вяртання індзейцаў да качавога жыцця. У XIX ст. іх землі былі ўключаны ў склад Аргенціны. Макаві былі вымушаны інтэгравацца ў аргенцінскае грамадства. У нашы дні ў краіне афіцыйна зарэгістравана каля іх 40 абшчын.
Хаця ў выніку змен ладу жыцця шматлікія рысы традыцыйнай культуры былі згублены, макаві захоўваюць сваю этнічную тоеснасць, звычаі, звязаныя са старажытнымі культамі, рыбалоўствам, прыгатаваннем народных страў. 30 жніўня адзначаюць свята абнаўлення прыроды.
Спасылкі Mocoví: Countries and Their Cultures Mocovi Language and the Mocovi Indian Tribe People & Culture Mocovi Indians - Catholic Answers
Катэгорыя:Індзейцы Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Народы Аргенціны