Ратленд () — традыцыйнае і цырыманіяльнае графства Англіі і ўнітарная адзінка ў рэгіёне Усходні Мідлендс. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Окем (Оўкем). Насельніцтва — 38 тысяч чалавек. Да 1974 і пасля 1997 года — самастойнае графства.

Ратленд займае тэрыторыю 382 км² і мяжуе на захадзе з раёнамі Харбара і Мелтан графства Лестэршыр, на паўночным усходзе з раёнам Паўднёвы Кестывен графства Лінкальншыр, на паўднёвым усходзе з раёнамі Корбі і Усходні Нартгемптаншыр графства Нартгемптаншыр.

У цэнтры графства на рацэ Гвош у басейне ракі Уэленд знаходзіцца вадасховішча Ратленд-Уотэр плошчай дзесяць квадратных кіламетраў і ёмістасцю больш за сто мільёнаў кубаметраў. Пабудавана ў 1976 годзе.

Катэгорыя:Графствы Англіі Катэгорыя:Унітарныя адзінкі Англіі