Ілья Ільіч Салама́таў (;  — ) — беларускі вучоны ў галіне хімічнага машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1971), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1969).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Малая БярсеніхаСаламатов Илья Ильич // Праект «Память народа» (сучасная Саламатава, Уржумскі раён Кіраўскай вобласці РасііСаломатово (Малая Берсениха) // Краеведчесий портал «Родная Вятка» ). Быў выхаванцам дзіцячага дома ва Уржуме і эвакуіраваны ў Вятку. Вучыўся ў прыходскай, потым сярэдняй школах. У прафесійна-тэхнічным вучылішчы атрымаў спецыяльнасць слесара-механікаИмя в белорусской науке: Илья Ильич Саламатов . Працаваў слесарам у 1-й Вяцкай дзяржтыпалітаграфіі. З 1927 года вучыўся на вячэрніх падрыхтоўчых курсах Маскоўскага хіміка-тэхналагтчнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева і адначасова працаваў тэхнікам-чарцёжнікам, інжынерам-канструктарам у акцыянерным таварыстве «Хімбуд», пазней пераўтвораным у Дзяржаўны навукова-даследчы інстытут хімічнага машынабудавання. У 1929 годзе паступіў на вячэрняе аддзяленне Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута. Інстытут скончыў у 1934 годзе. Працаваў галоўным інжынерам мантажу і пуску групы цэхаў спецыяльнага прызначэння хімічнага камбіната ў г. Кінешма, галоўным інжынерам Дземіхаўскага апаратурна-будаўнічага завода «Хімапаратура», намеснікам, начальнікам тэхнічнага аддзела Галоўхіммаша. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны 24 чэрвеня 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у складзе 4-й ударнай арміі. Дэмабілізаваўся ў пачатку 1946 года, інжынер-палкоўнік. Быў прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай частцы Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута хімічнага машынабудавання, пасаду дырэктара якога займаў у 1959—1965 гадах. З 1967 па 1977 год І. І. Саламатаў на пасадзе намесніка дырэктара Інстытута ядзернай энергетыкі Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па радыяцыйнай хіміі, радыяцыйна-хімічным машынабудаванні. Пачынальнік даследаванняў па выкарыстанню пластычных мас у хімічным машынабудаванні. Прапанаваў канструкцыі вакуумнага абсталявання для атамнай прамысловасці, выкарыстанне вібрацыйнай тэхнікі і ультрагуку для інтэнсіфікацыі працэсаў экстракцыі і растварэння. Аўтар больш за 50 навуковых, 30 вынаходстваў.

Быў адным з ініцыятараў і арганізатараў Усесаюзнага навукова-тэхнічнага часопіса «Хімічнае машынабудаванне», у склад рэдакцыйнага савета якога ўваходзіў з пачатку яго арганізацыі, а з 1960 года быў галоўным рэдактарам. З моманту арганізацыі Камісіі па машынабудаванні Савета эканамічнай узаемадапамогі быў членам секцыі хімічнага машынабудавання ад СССР аж да ўтварэння Міністэрства хімічнага і нафтавага машынабудавання.

Узнагароды Медаль «За адвагу» (1942) Ордэн Чырвонай Зоркі (1943) Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1944) Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1945) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1954, 1962) Сталінская прэмія (1949)

Літаратура

Тихонов С. Г. Оборонные предприятия СССР и России: [в 2 т.] / С. Г. Тихонов. — М.: ТОМ, 2010.  — ISBN 978-5-903603-02-2. Салама́тов Илья Ильич // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 39—40.

Спасылкі Ілья Ільіч Саламатаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Саламатов Илья Ильич // Праект «Память народа» История института // Сайт АО «НИИхиммаш» Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Супрацоўнікі АІЭЯД «Сосны» Катэгорыя:Члены КПСС