Кола беларускіх студэнтаў у Кракаве — беларуская арганізацыя студэнтаў вышэйшых школ Кракава ў 1900-03 г.
Створана па ініцыятыве С. Любіч-Маеўскага (старшыня) навучэнцамі кракаўскіх універсітэта, вышэйшай прамысловай і гандлёвай акадэмій. Ставіла за мэту вывучэнне стану гаспадаркі, асветы, культуры і веравызнанняў беларускай вёскі, узаемаадносін беларускіх сялян са шляхтай, уплыву на насельніцтва Беларусі русіфікацыі і паланізацыі. Падтрымлівала сувязь з , з украінскімі нацыянальнымі арганізацыямі на Галіччыне. Выдала адозву ў падтрымку стварэння ўкраінскага універсітэта ў Львове. У працы кола ўдзельнічалі прафесары Кракаўскага універсітэта Я. Бадуэн-дэ-Куртэне, Н. Цыбульскі, С. Лось.
Літаратура Каўка А. Шлях да бацькаўшчыны // Беларускі каляндар за 1985 г. Беласток, 1985. Ляхоўскі У. Жыццяпіс Любіч-Маеўскага // Спадчына. 1994. № 1. Ляхоўскі У. 3 гісторыі беларускага моладзевага руху // Супольнасць. 1998. № 5-6 (7-8).
Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Польшчы Катэгорыя:Арганізацыі беларускай дыяспары Катэгорыя:1900 год у Кракаве Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1900 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1903 годзе Катэгорыя:Беларусы ў Кракаве