4 і 5 чэрвеня 2021 года група ўзброеных асоб напала на вёскі Салхан і Тадар’ят у правінцыі Яга ў Буркіна-Фасо. У выніку масавых забойстваў загінулі прынамсі 174 чалавекі.
Напад Увечары 4 чэрвеня 2021 года ў сяле Тадар'ят, размешчаным за 150 км на поўнач ад Салхана, зламыснікі здзейніх рэйды на матацыклах і канях.
Некалькімі гадзінамі пазней, раніцай 5 чэрвеня паўстанцы напалі на вёску Салхан у Буркіна-Фасо, забіўшы па меншай меры 160 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей, і паранілі 40 чалавек. Каля дзвюх гадзін ночы яны прыкладна на 20 матацыклах, спачатку атакавалі «Добраахвотнікаў абароны Айчыны» (ДАА), а потым спалілі жылыя дамы і рынак. Таксама была атакавана суседняя шахта, Сальхан — цэнтр здабычы золата. Зламыснікі схаваліся на досвітку, за 3 гадзіны да прыбыцця ў сяло паліцэйскіх. Выехаўшы з вёскі, паўстанцы пакінулі некалькі самаробных выбуховых прылад на дарогах да сяла. Яны былі абясшкоджаны інжынерамі з арміі Буркіна-Фасо на працягу наступных дзён.
Напады сталі самымі смяротнымі ў Буркіна-Фасо за апошнія пяць гадоў. Многія ацалелыя беглі ў горад Себа, сталіцу правінцыі Яга, за 15 км ад Салхана. Загінуўшых мясцовыя жыхары пахавалі ў трох брацкіх магілах.
Рэакцыя Урад абвінаваціў у нападзе тэрарыстаў; аднак ні адна групоўка не ўзяла адказнасці за разню. Прэзідэнт Буркіна-Фасо Рок Кабарэ выказаў шкадаванне з нагоды нападу і адмяніў запланаваную паездку ў Ламэ, сталіцу Тога.
Урад абвясціў трохдзённую жалобу. Некаторыя мясцовыя жанчыны апранулі белыя адзення 7 чэрвеня ў знак павагі да забітых. Нацыянальная паліцыя перадыслакавала падраздзяленні ў адказ на масавыя забойствы і ў чаканні далейшых нападаў.
Антоніу Гутэрыш, генеральны сакратар ААН, заявіў, што быў абураны нападамі. Папа Рымскі Францыск успомніў аб разні ў Салхане ў сваіх малітвах, заявіўшы, што Афрыка мае патрэбу ў міру, а не гвалце. Зноскі
Катэгорыя:Падзеі 4 чэрвеня Катэгорыя:Падзеі 5 чэрвеня Катэгорыя:Чэрвень 2021 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2021 годзе Катэгорыя:Гісторыя Буркіна-Фасо