Напад на цягнік каля станцыі Слаўнае — акцыя беларускіх партызанаў на чале з атаманам Юркам Монічам з «Зялёнага дубу».
Перадумовы У красавіку 1921 года, адразу пасля падпісання перамір’я з Польшчай, па Маскоўска-Брэсцкай чыгунцы быў адноўлены рух цягнікоў з Масквы ў Еўропу. Міжнародны кур’ерскі цягнік «Парыж — Вена — Варшава — Масква» хадзіў штодзень.
Хада акцыі 10 кастрычніка 1923 года атрад монічаўцаў прыкладна за 2 кіламетры ад станцыі Слаўнае (на перагоне Крупкі — Бобр) спыніў цягнік «Берлін — Масква», у якім ехалі ангельскія, французскія ды італьянскія дыпламаты, а таксама савецкія чыноўнікі. Цягнік быў спынены з-за таго, што рэйкі былі разабраныя партызанаміДакументальны фільм «Белорусский Робин Гуд (Атаман Юрка Монич)».
Атаман Юрка Моніч, увайшошы ў міжнародны вагон, ветліва звярнуўшыся да прысутных, папрасіў паказаць дакументы. Па правяранні дакументаў усіх пасажыраў вывелі з цягніка. Сярод іх выявілася 60 камуністаў з партыйнымі білетамі. Камуністы былі адлучаныя ад астатніх пасажыраў. Моніч загадаў адлупцаваць іх па 50 разоў шомпаламі на вачах дыпламатаў. Замежнікам жа было прапанавана ахвяраваць у скарб паўстанцаў. Ніхто забіты не быў.
Здабыча з цягніка была багатая: золата, валюта, дарагое адзенне, замежная водка, цыгарэты. Таксама партызаны здабылі 13 слоікаў какаіну, якія атаман раздаў сваім салдатам. Сваю частку Моніч аддаў на карысць «Зялёнага дубу». Гэтаксама паўстанцы захапілі два вагоны мукі, якія ішлі ў Маскву. Яны былі далучаныя да складу ў Барысаве. Усю муку раздалі тутэйшым сялянам.
Рэакцыя У савецких дакументах гэты выпадак апісваўся наступным чынам:Цягнік № 1/2 Парыж — Масква на 582-й вярсце каля станцыі Бобр наляцеў на рэйкавае пашкоджанне. Абыйшлося без чалавечых ахвяр. Цягнік быў абкружаны людзьмі з вінтоўкамі, рэвальверамі і гранатамі, якія пачалі рабаваць пасажыраў...У адказ усе кіраўнікі сілавых аддзелаў Барысаўскага павета былі знятыя са сваіх пасад і аддадзеныя пад суд з фармулёўкай «не справіліся з ліквідацыяй бандытызму». З Масквы быў кінуты спецаддзел ГПУ на чале з Юрыем Мартынавым з мэтай знішчэння Моніча і ягоных паплечнікаў. Да канца года большасць паплечнікаў Моніча была арыштаваная, агулам да крымінальнай адказнасці прыцягнута 75 чалавек, 22 з якіх у лютым 1924 былі прыгавораныя да найвышэйшай меры пакарання. Сярод іх была і грамадзянская жонка Моніча Соф’я Рыбак (сапр. Хяўроння Наўроцкая).
Таксама пра гэтую акцыю шырока пісалі па-за межамі СССР. У савецкай прэсе пра гэта пісалася сціпла, а партызаны называліся белагвардзейцамі.
Гл. таксама
Напад на цягнік каля Лунінца
Спасылкі
Дакументальны фільм «Белорусский Робин Гуд (Атаман Юрка Монич)»
Катэгорыя:Гісторыя Талачынскага раёна Катэгорыя:Падзеі 10 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 1923 года Катэгорыя:Падзеі 1923 года Катэгорыя:1923 год у Беларусі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Беларусі Катэгорыя:Беларускі антысавецкі супраціў