Уладзімір Рыгоравіч Фёдараў (; ,  — , ) — расійскі і савецкі канструктар стралковай зброі, навуковец. Доктар тэхнічных навук, прафесар, генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы. Герой Працы (1928). Аўтар шэрагу навуковых прац па праектаванні і гісторыі стралковай зброі.

Біяграфія У. Р. Фёдараў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў 3-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі. На ваеннай службе з 1892 года. У 1895 годзе скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча, у 1900 годзе Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію. З 1900 г. у Галоўным артылерыйскім упраўленні. У 1918—1931 гг. дырэктар і тэхнічны дырэктар Каўроўскага кулямётнага завода. У 1931—1933 кансультант па стандартызацыі ў збройна-кулямётным трэсце. У 1942—1946 гг. кансультант па стралковай зброі ў Наркамаце і міністэрстве ўзбраення. Генерал-лейтэнант інжынерна-тэхнічнай службы (1943). У 1946—1953 гг. правадзейны член Акадэміі артылерыйскіх навук.

У 1912 годзе сканструяваў аўтаматычную вінтоўку калібру 7,62 мм, у 1913 годзе аўтаматычную вінтоўку калібру 6,5 мм пад патрон уласнай канструкцыі, у 1916 годзе аўтамат пад патрон калібру 6,5 мм.

З 26.09.1953 У. Р. Фёдараў у адстаўцы. Памёр у Маскве.

Узнагароды Узнагароды Расійскай імперыі — ордэн Святой Анны 3-й ступені, ордэн Святога Станіслава 2-й ступені, ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені Узнагароды СССР — Герой Працы, 2 ордэны Леніна, ордэн Айчыннай вайны І ступені, ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.

Некаторыя працы Автоматическое оружие — СПБ, 1907. История винтовки — Москва, 1940. Эволюция стрелкового оружия, ч. 1-2. — М., 1938—1939.

Памяць У гонар У. Р. Фёдарава названыя вуліцы ў Санкт-Пецярбургу і Каўрове

Гл. таксама Аўтамат Фёдарава

Літаратура

Спасылкі

Российский гуманитарный энциклопедический словарь: В 3 т. Т. 3: П—Я. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС: Филол. фак. С.-Петерб. гос. ун-та, 2002. — 704 с.: ил. Артыкул на сайце Рустрана. Рф

Катэгорыя:Канструктары стралковай зброі Катэгорыя:Вынаходнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Вынаходнікі Расіі Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Курортны раён Катэгорыя:Выпускнікі Міхайлаўскай ваеннай артылерыйскай акадэміі Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Героі Працы Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна