Касцёл Святога Андрэя  — касцёл ў вёсцы Вамбяжыцы, Польшча.

Гісторыя Касцёл быў пабудаваны на пачатку XVIII стагоддзя ў стылі барока. Храм быў ўз’ведзеная на месцы драўлянай капліцы з XIII стагоддзя. У 1677 годзе тагачасны ўладальнік Ян з Ратна вырашыў пабудаваць у гэтым месцы малы Ерусалім. Храм быў кансэкраваны ў 1720 годзе.

Пры святыні дзейнічаў францысканскі ордэн. Ад канца XVІІ да XІX стагоддзяў па ініцыятыве тагачаснага ўладальніка гарадка Данеля фон Остэрбэрга ў Вамбяжыцах была пабудаваная Кальварыя, у склад якой уваходзілі, між іншым, 100 капліц і 12 брам.

У 1936 годзе касцёл атрымаў тытул малой базілікі.

У 1945 годзе Вамбяжыцы былі далучаныя да Польшчы, а іх жыхары дэпартаваныя ў Германію.

Архітэктура Касцёл пабудаваны паводле ўзору храма цара Саламона. У яе вядзе манументальная каменная лесвіца. Агулам 56 прыступак, яны падзеленыя на тры часткі. Кожная з іх мае сімвалічнае значэнне. Вялізарная лесвіца была дабудаваная да касцёла ў 1724 годзе.

Інтэр’ер касцёла ўпрыгожаны ў стылі барока. Там знаходзіцца шмат карцін, скульптураў і іншых помнікаў сакральнага мастацтва.

Найбольш вядомай і каштоўнай з’яўляецца цудатворная фігура Маці Божай з дзіцяткам, зробленая з дрэва ліпы. Фігуру называюць Вамбяжыцкай каралевай сем’яўВамбяжыцэ — Сылескі Ерусалім (ФОТА).

Катэгорыя:Вамбяжыцы Катэгорыя:Касцёлы Ніжнесілезскага ваяводства Катэгорыя:Малыя базілікі Польшчы Катэгорыя:Касцёлы Свідніцкай дыяцэзіі