«Я з во́гненнай вёскі…» — дакументальны зборнік успамінаў, кніга-памяць пра вынішчэнне нацыстамі беларускіх вёсак падчас Вялікай Айчыннай вайны. Успаміны збіралі беларускія пісьменнікі Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік і Янка Брыль. У кнігу ўвайшлі сведчанні тых людзей, якія асабіста перажылі трагедыю знішчэння іх вёскі, родных і аднавяскоўцаў.

Пісьменнікі аб’ездзілі на працягу 1970—1973 гадоў 147 вёсак у трыццаці пяці раёнах Беларусі і сабралі ўспаміны больш як трохсот непасрэдных сведкаў, якія цудам ацалелі.

Кніга была выдадзена ў 1975 годзе на беларускай мове, у 1977 годзе — на рускай мове ў перакладзе Д. КавалёваНацыянальная бібліятэка Беларусі . У 1978 годзе кніга перакладзена на польскую мовуJa ze spalonej wsi… : świadectwa ocalonych Нацыянальная бібліятэка Беларусі . У 1983 годзе кніга была перавыдадзена па-беларуску.

Спасылкі Я з вогненнай вёскі… электронная версія на knihi.com

Катэгорыя:Літаратурныя творы Беларусі Катэгорыя:Кнігі пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Дакументальная проза Катэгорыя:Творы Алеся Адамовіча Катэгорыя:Творы Уладзіміра Калесніка Катэгорыя:Творы Янкі Брыля Катэгорыя:Кнігі 1975 года Катэгорыя:Зборнікі