«Шпакі» — беларускі вакальна-інструментальны ансамбль. Гісторыя Утварыўся ў 1969 годзе, дзякуючы намаганням трубача Міхала Гальдштэйна. Перад тым ён граў разам з Уладзімірам Мулявіным у філарманічным ансамблі «АрБіта-67». Струнную частку «Шпакоў» сфармавалі студэнты фізфаку БДУ — Аляксандар Сцепаненка (гітара), Эдуард Ваданосаў (бас) і Вячаслаў Чыжэўскі (сола-гітара). Трывалы касцяк «Шпакоў» сфарміраваўся з прыходам арганіста і вакаліста Аляксандра Гаўрыловіча. Праз гурт прайшло мноства вакалістаў — ад Валянціна Буркаценкі да будучай удзельніцы «Верасоў» Галіны Пучковай і Аляксандра Саладухі.

Першыя некалькі гадоў «Шпакі» базіраваліся ў Палацы культуры Камвольнага камбіната, дзе рэгулярна гралі на танцах. На той час у ПК мелася добрая апаратура. У 1972 годзе гурт перабраўся ў ПК Трактарнага завода. Гурт Міхала Гальдштэйна заняў прамежкавы, кампрамісны стан паміж афіцыйнай эстрадай і рок-падмосцем. «Шпакі» абслугоўвалі грамадскія мерапрыемствы, звязаныя з МТЗ, партканферэнцыі ды камсамольскія з’езды, удзельнічалі ў конкурсах і фестывалях «палітычнай песні». На танцавальных вечарынах «Шпакам» дазвалялася выконваць, што хацелі яны самі: «The Beatles», «The Rolling Stones», «», «ABBA» і . Сапраўднай легендай у сталічнай рок-тусоўцы стала гісторыя з набыццём «Шпакамі» камплекта нямецкай апаратуры «».

Гурт неаднаразова запрашаўся беларускім тэлебачаннем. Музыкі удзельнічалі ў здымках пад каляднай ялінай і зборным канцэрце ў мінскім Палацы спорту. У 1977 годзе «Шпакі» апынуліся на Усесаюзным тэлебачанні ў Маскве. Іх запрасілі на тэлепраграму «». Там узніклі праблемы з беларускамоўным назовам ансамбля і знешнім выглядам музыкантаў.

У рэпертуары «Шпакоў» мелася шмат беларускіх песень, у тым ліку ўласнай вытворчасці. Міхал Гальдштэйн напісаў музыку да песні «Курганы», некалькі твораў прапанаваў Эдуард Ваданосаў. Песня «Дзе ж ты, зорка мая» на музыку Ігара Лучанка і словы Адама Русака выдала фірма «». У студыю Беларускага радыё гурт пусцілі толькі ноччу пасля асабістага ціску Лучанка, таму што аматарскія гурты ўвогуле не маглі рабіць запісы на радыё. «Зорка» ўвайшла ў песенны зборнік кампазітара, выдадзены на вінілавай кружэлцы ў 1974 годзе з каментарам Генадзя Бураўкіна на вокладцы. Рарытэтная плытка цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У 1980 годзе гурт спыніў дзейнасць, бо яго лідар Міхал Гальдштэйн эміграваў у ЗША. Склад Міхал Гальдштэйн — вакал, труба Аляксадр Соркін — вакал Галіна Пучкова — вакал Аляксандр Гаўрыловіч — арган, вакал Вячаслаў Чыжэўскі — гітара Віктар Навумаў — гітара Эдуард Ваданосаў — бас-гітара Аляксандр Малажавы — бубны Узнагароды і фестывалі прадстаўлялі Мінск на аўтарытэтным джазавым фестывалі «Бурштынавая труба» ў Коўне (1970) удзельнічалі ва Усесаюзным фестывалі савецкай моладзі (1972—1973) выступалі ў Ленінградзе ў межах конкурсу «» (1973) абаранялі гонар Трактарнага завода на выставе ў ВДНХ СССР (1974) бралі ўдзел у канцэрце-мітынгу ў гонар XI Усясветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Гаване (1978)

Спасылкі

Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1969 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1980 годзе