Ві́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Віркаў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Клічаўскага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нясяцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 424 чалавекіНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле перапісу 2009 года , з іх 98,3 % — беларусы, 0,9 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: вёскі Віркаў, Земляніца, Калінаўка, Лянёўка, Міхалоў і Старое Сяло.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Клічаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна (Бабруйская акруга) Катэгорыя:Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе