Таба́га — востраў у Атлантычным акіяне, на паўночны ўсход ад вострава Трынідад, разам з якім уваходзіць у склад дзяржавы Трынідад і Табага.
Агульная плошча 300 (303) км² (даўжыня 41 км, шырыня 14 км). У паўночна-ўсходняй частцы вострава горы (вышыні да 579 м, да 576 м), у паўднёва-заходняй — нізіннае вапняковае плато. Клімат субэкватарыяльны, гарачы і вільготны. Вечназялёныя лясы. Маюцца плантацыі какавы і какосавай пальмы. Галоўны горад — Скарбара.
Гісторыя Адкрыты ў 1498 годзе Хрыстафорам Калумбам. У 1654 годзе курляндскі капітан В. Моленс заснаваў на Табага калонію «Новая Курляндыя». Гэта калонія была пазней захоплена больш шматлікімі галандскімі пасяленцамі, хоць спробы замацавацца тут Курляндыя не пакідала да 1665 года.
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Геаграфія Трынідада і Табага Табага