Хасэ дэ Анчыета (), Жазэ́ ды Аншые́та (; 19 сакавіка 1534, Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна — 9 чэрвеня 1597, Рэрытыба) — езуіцкі місіянер іспанска-канарскагаAnchieta, José de (1534—1597)June 9th — Blessed Blessed Joseph Anchieta, SJ паходжання ў Паўднёвай Амерыцы, святы Рымска-Каталіцкай Царквы. Кананізаваны 3 красавіка 2014 года. Дзень шанавання — 9 чэрвеня.

Біяграфія Жазэ ды Аншыета нарадзіўся ў Сан-Крыстобаль-дэ-ла-Лагуна на востраве Тэнэрыфэ (Канарскія астравы, Іспанія) у сям’і Хуана Лопеса дэ Анчыеты і Менсіі Дыяс Клавіха. Хуан Лопес быў баскам, перасяліўся на востраў пасля няўдалага паўстання супраць Карла V. Менсія Дыяс была дачкой хрышчонага яўрэя з Кастыліі.

У 14 гадоў Жазэ пераехаў у Партугалію для навучання ў Каімбрскім ўніверсітэце. У 1551 годзе прыняты ў ордэн езуітаў. З прычыны туберкулёзу костак стан яго здароўя пагоршыўся. Таму ў 1553 годзе яго накіравалі ў Бразілію, дзе разам з іншымі 12 місіянерамі ён заснаваў паселішча Сан-Паўлу, дзе займаўся хрысціянізацыяй індзейцаў тупі, вывучаў іх мову.

У 1555 годзе частка індзейцаў усходу Бразіліі паўстала супраць партугальцаў і перайшла на бок французскіх каланістаў-гугенотаў. Жазэ ды Аншыета ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць французаў, вёў перамовы з індзейскімі правадырамі, каля 3 месяцаў заставаўся сярод іх як пасол. Склаў план каланізацыі Бразіліі, які прадугледжваў вылучэнне часткі зямель для індзейскіх місіянерскіх вёсак. У 1574 годзе план ухвалены каралём.

Пасля заканчэння вайны ў 1570 годзе Жазэ выкладаў у езуіцкім калегіуме ў Рыа-дэ-Жанэйра. У 1577—1591 гадах узначальваў езуіцкую місію ў Рэрытыбе, дзе працягваў вывучэнне індзейскай культуры і прыроды Бразіліі. Памёр 9 чэрвеня 1597 года пасля працяглай хваробы.

Шанаванне

Нягледзячы на сталыя праблемы са здароўем, Жазэ ды Аншыета шмат вандраваў па Бразіліі, пры гэтым лічыўся «бацькам беднякоў, лекарам хворых і пацярпелых, дарадцам губернатараў, але, перш за ўсё, сябрам і абаронцам індзейцаў у іх вёсках»Saint José de Anchieta — The Society of Jesus. Яму прыпісваліся цуды лекавання, уменне паднімацца ў паветра падчас пропаведзяў для тупі. Аднойчы з дапамогай божага слова ён нібы абараніўся ад ягуара. Пасля смерці грабніцу Жазэ наведвалі тыя, хто хацеў абараніцца ад дзікіх звяроў. Часам яго называюць апосталам і бацькам хрысціян Бразіліі.

22 чэрвеня 1980 года беатыфікаваны Папам Янам Паўлам II. 3 красавіка 2014 года кананізаваны Папам Францыскам.

Святы Жазэ ды Аншыета глыбока шануецца ў Бразіліі і на Канарскіх астравах.

Літаратурная спадчына Жазэ ды Аншыета пакінуў багатую эпісталярную спадчынуJOSÉ DE ANCHIETA: CARTAS, INFORMAÇÕES, FRAGMENTOS HISTÓRICOS E SERMÕESUNA CARTA INÉDITA DEL APÓSTOL DEL BRASIL, BEATO JOSÉ DE ANCHIETA, AL REY FELIPE II, у тым ліку нататкі пра гістарычныя падзеі, індзейскую культуру і прыроду Бразіліі. Таксама ён аўтар тэатральных відовішчаў, рэлігійных вершаў Poema à Virgem і паэмы De Beata Virgine Dei Matre Maria у стылі барока.

Апублікаваныя пры жыцці працы: De gestis Mendi de Saa, Каімбра, 1563 — паэма пра змаганне партугальцаў супраць французаў у Бразіліі Arte de Gramática da Língua mais Usada na Costa do Brasil, Каімбра, 1595 — першая граматыка і слоўнік мовы тупі

Лісты і творы пісаў на лацінскай, іспанскай, партугальскай мовах і мове тупі.

Крыніцы

Літаратура Leal, A.H. Apontamentos para a história dos jesuítas no Brasil — Brasília: Senado Federal, Conselho Editorial, 2012 ISBN 978-85-7018-410-8

Спасылкі

Дзесяць кананізацый і чатырнаццаць беатыфікацый у 2016 годзе San José de Anchieta — Real Academia de la Historia José de Anchieta — Isla de Tenerife Vívela

Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Нарадзіліся на Канарскіх астравах Катэгорыя:Святыя Бразіліі Катэгорыя:Святыя Іспаніі Катэгорыя:Вучоныя-езуіты Катэгорыя:Пісьменнікі-святары Катэгорыя:Пісьменнікі Бразіліі Катэгорыя:Іспанамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Партугаламоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лацінамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Шматмоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Даследчыкі Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Каталіцкія місіянеры Катэгорыя:Памерлі ў Эспірыту-Санту